CULTURAL WORKERS IN BELARUS OPEN LETTER
“We demand an investigation into these atrocities and malfeasance committed by the law enforcement agencies.”
Open Letter from Cultural Workers in Belarus*
*Translation in the English language
We, cultural workers of Belarus, are deeply shocked and outraged by the events of the last days in our country related to the elections of the President of the Republic of Belarus, and by the huge and unmotivated level of violence and aggression committed by the official authorities and law enforcement agencies against the people of our country.
The presidential elections held on August 9 were carried out without the participation of independent observers and with multiple recorded cases of irregularities and falsifications during the vote counting. No results were announced to citizens waiting outside many polling stations as electoral commissions quietly left their stations guided by the riot police. The security forces were also seen beating and detaining people who came to see the election results after the polling stations closure.
Starting from August 9, 2020, police and military have been applying an unprecedented level of force and brutality against peaceful citizens. They used specialized equipment, such as rubber bullets, stunning grenades, tear gas, water cannons, etc., as well as physical violence against unarmed people at peaceful rallies, thus violating civil rights guaranteed in accordance with the Article 35 of the Constitution of the Republic of Belarus. We demand launching an independent investigation into every act of brutality and violence committed by police structures.
As of today, the total number of detained citizens across the country stands at 7000. According to the eyewitnesses, people are held in inhuman conditions: up to 40-50 detainees are placed in cells designed to hold 10. This is especially dangerous and unacceptable in the light of the COVID-19 pandemic.
The detainees are denied access to water, food, hygiene and medical care. Their families and friends are not informed about their location. They do not have access to legal assistance and are handled with physical and mental violence. There are detainees (men, women and teenagers) who didn’t take part in the peaceful protests but were targeted by the police in a random fashion and seized when they passed by on their way from work or walked a dog.
We demand an investigation into these atrocities and malfeasance committed by the law enforcement agencies.
We, the undersigned, cultural workers demand:
- To stop the acts of violence against civilians and remove the atmosphere of fear from the streets.
- To release all political prisoners and detainees.
- To hold new transparent elections of the President of the Republic of Belarus.
- To provide Belarusian citizens with free access to information and the right to peaceful assembly.
We consider the actions of the law enforcement agencies to be illicit, inadequate and offensive to the Constitution of the Republic of Belarus, according to which the individual, their rights, freedoms and guarantees for their attainment constitute the main goal and value of the society and the State (article 2 of the Constitution of Republic of Belarus).
Original open letter in Belarusian:
Мы, культурныя работнікі і работніцы Беларусі, глыбока ўзрушаныя і абураныя падзеямі апошніх дзён, звязанымі з выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама тым узроўнем нематываванага гвалту і агрэсіі над грамадзянамі і грамадзянкамі нашай краіны з боку афіцыйных уладаў і службаў правапарадку.
9 жніўня прайшлі выбары Прэзідэнта краіны, выбары былі праведзены без удзелу незалежных назіральнікаў, на многіх участках зафіксаваныя выпадкі фальсіфікацыі выбараў пры падліку галасоў, а таксама незлічоныя парушэнні працэдуры галасавання. Выбарчыя камісіі па ўсёй краіне пакінулі свае ўчасткі без абвяшчэння вынікаў у прысутнасці АМАПу, які затрымліваў і збіваў грамадзян, што прыйшлі на ўчасткі вечарам апошняга дня галасавання, каб азнаёміцца з вынікамі.
На працягу апошніх дзён, пачынаючы з 9 жніўня 2020 года органы правапарадку ўжываюць беспрэцэдэнтную па сваім маштабе і ўзроўню агрэсіі сілу ў адносінах да мірных грамадзян і грамадзянак. Выкарыстанне спецсродкаў, такіх як гумовыя кулі, светлашумавыя гранаты, слёзатачывы газ, вадамёты і іншую спецтэхніку, а таксама прымяненне фізічнага гвалту з боку сілавых структур падчас мірных акцый пратэсту супраць бяззбройных людзей парушае грамадзянскія правы, гарантаваныя 35 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мы патрабуем правядзення незалежнага расследавання кожнага акта жорсткасці і гвалту з боку сілавых структур.
На сённяшні дзень колькасць затрыманых грамадзян і грамадзянак Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне дасягае 7000 чалавек. Па словах відавочцаў, іх ўтрымліваюць у нечалавечых умовах: у камерах на 10 чалавек знаходзіцца 40-50 чалавек, што асабліва небяспечна і недапушчальна ў сітуацыі пандэміі COVID-19. Зняволеным адмаўляюць у вадзе, ежы, гігіене і медыцынскай дапамозе, іх родным і блізкім не паведамляюць месцазнаходжанне затрыманых і адмаўляюць у праве на адваката, у адносінах да затрыманых падчас пратэстаў і мірных акцый 9-13 жніўня ўжываюць фізічны і псіхалагічны гвалт. Гвалту падвяргаюцца таксама затрыманыя, якія прымалі ўдзел у мірных пратэстах. Яны былі схоплены супрацоўнікамі службаў правапарадку па дарозе з працы і ў госці, у дварах і ва ўласных транспартных сродках. Мы патрабуем расследавання падобных актаў жорсткасці і службовых злачынстваў з боку праваахоўных органаў.
Мы, ніжэйпадпісаныя, работнікі і работніцы культуры патрабуем:
Спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і грамадзянак і прыбраць атмасферу страху з вуліц.
Вызваліць усіх палітвязняў і затрыманых.
Правесці новыя празрыстыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Забяспечыць грамадзян і грамадзянак Рэспублікі Беларусь вольным доступам да інфармацыі і правам на мірныя сходы.
Лічым дзеянні сілавых структур незаконнымі, непрымальнымі і парушаючымі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, паколькі чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы (артыкул 2 Канстытуцыі РБ).
Cover image: Drawings of traditional Belarusian embroidery based on protests by artist Rufina Bazlova, 2020